Мадэрнізацыя электрападстанцый "Магілёў-Усходняя"

5 мая 2018

Маштабны інвестпраект у Магілёўскай вобласці - мадэрнізацыя адной з самых буйных электрападстанцый рэгіёна. "Магілёў-Усходняя", якой паўстагоддзя, забяспечвае транзіт электраэнергіі паміж Магілёвам, Віцебскам і Гомелем. Прапускная магчымасць станцыі - паўтара мільярда кілават-гадзін за год. Пасля рэканструкцыі аб’ект стане адным з самых сучасных у Беларусі, дзе з’явяцца лічбавыя тэхналогіі.

Станіслаў Гарачка, намеснік галоўнага інжынера РУП "Магілёўэнерга":

"Атрымаем абсалютна новую падстанцыю з новымі крытэрыямі па надзейнасці, па бяспецы, па кампактнасці. Дарэчы, вызваліцца каля 4 га зямлі, якія спатрэбяцца народнай гаспадарцы. І ўрэшце гэта адаб'ецца на павышэнні надзейнасці электразабеспячэння спажыўцоў як магілёўскага энергавузла, таксама і ў плане транзіту паміж нашымі энергасістэмамі ў Рэспубліцы Беларусь".