Модерн - эпоха женственности

12 марта 2016

Мадэрн - эпоха жаноцкасці. Так сцвярджаюць арганізатары новай выставы ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі. Тут прадэманстраваны строі канца XIX - пачатку XX стагоддзя ад кіеўскага калекцыянера Марыны Івановай. Стваральніца музея гісторыі моды, яна запрашае людзей, якія штодня носяць практычныя джынсы і нямаркія курткі, вернуцца ў эпоху мадэрна і ацаніць тагачасную прыгажосць. Бальныя, канцэртныя, візітныя, вясельныя - для кожнага выпадку павінны быць асобныя строі. Адну з вясельных сукенак падаравала актрыса Людміла Арцем’ева. Ёй больш за 120 гадоў,  належала яе прабабулі.

Вазіць рарытэтнае адзенне - справа вельмі клопатная. Але 30 строеў і шэраг прадметаў, якія характарызуюць час мадэрна, прыехалі ў Беларусь з Кіева і вандруюць па гарадах. Цяпер яны ў Магілёве.