Мабільны каток ля Палаца спорту адкрыў новы сезон

10 ноября 2018

Першымі на лёд выйшлі выхаванцы сталічнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву па фігурным катанні з паказальнымі выступленнямі. Апрабавалі арэну і юныя хакеісты. А затым да спартсменаў далучыліся аматары катання на каньках. Для школьнікаў у першы дзень быў арганізаваны бясплатны сеанс.

Усяго за год каток наведваюць прыблізна 70 тысяч чалавек, а ў сезон загрузка аб'екта дасягае 90 %. Сёлета мабільнаму катку на Нямізе – 10 гадоў. Зараз пляцоўка працуе без выхадных з 11 дня да 23 гадзін.