Мінскаму трактарнаму заводу - 70

28 мая 2016

Адзін з флагманаў беларускага машынабудавання, сімвал краіны і кожны дзясяты трактар у свеце! Мінскаму трактарнаму заводу – 70. За гэты час прадпрыемства выпусціла больш за 3 мільёны 800 тысяч машын пад маркай «Беларус», у тым ліку амаль 760 тысяч трактароў на экспарт. Сёння прадпрыемства – гэта вялікі холдынг з дзевяці заводаў, прадукцыя якіх цэніцца у многіх дзяржавах. Найперш прадукцыю пастаўляюць у Грузію, Сербію, Сярэднюю і Паўднёва-Усходнюю Азію, краіны Лацінскай Амерыкі.

З нагоды юбілею завода-гіганта на пляцоўцы МТЗ заклалі сквер, урачыста адкрылі адноўлены Палац культуры. Сёння на вуліцах сталіцы можна было назіраць за маштабным рэтрапарадам трактароў. А заўтра на прадпрыемстве дзень адчыненых дзвярэй – кожны зможа азнаёміцца з вытворчасцю знакамітых «Беларусаў».