Мінск увесь гэты тыдзень прымаў Міжнародны касмічны кангрэс

15 сентября 2018

Месца сустрэч і дыскусій - беларуская сталіца. Мінск увесь гэты тыдзень прымаў Міжнародны касмічны кангрэс. Астранаўты з 17 краін пазнаёміліся з беларускімі дасягненнямі ў галіне касмічных даследаванняў. Акрамя таго, касманаўты наведалі школы, універсітэты, навуковы фестываль і залажылі ў Батанічным садзе Алею касманаўтаў. Кожны касманаўт высадзіў калонападобны ядловец, крона якога мае форму ракеты.