Мінск сёлета значна ўдасканаліць інфраструктуру дарожнага руху

28 апреля 2018

Пікап-зоны і новыя святлафоры. Мінск сёлета значна ўдасканаліць інфраструктуру дарожнага руху. Для бяспекі пешаходаў у аварыйных месцах будзе дадатковае асвятленне і больш зручная канструкцыя праездаў. Праект ужо рэалізаваны на сталічных вуліцах Петруся Броўкі і Азізава. Яшчэ адну праблему, звязаную з няправільнай паркоўкай, вырашаць пры дапамозе спецыяльных агароджаў - дзялініятараў. Аўтамабільныя патокі яны дапамагаюць падзяліць нават на самых вузкіх праездах.

Распрацоўвае Мінск і інавацыйныя падыходы, якія паспрыяюць бяспецы юных удзельнікаў дарожнага руху. Ужо сёлета ў найбольш ажыўленых месцах ля дзіцячых садкоў і школ з'явяцца спецыяльныя зоны для высадкі дзяцей.

Змяненні закрануць не толькі спальныя раёны сталіцы, але і цэнтр горада. Да канца года там арганізуюць звыш 7 тысяч новых парковачных месцаў.