Мінск збярэ найлепшыя стартапы Еўропы ў маі

22 апреля 2017

Бізнес па прынцыпе калабарацыі. У Фрунзенскім раёне Мінска рэалізоўваецца праект па падтрымцы малога і сярэдняга бізнесу. Яго галоўная ідэя – работа па прынцыпе аўтосорсінгу. Гэта значыць, што пры наяўнасці аб'ёмных заказаў фабрыка перадае іх частку больш дробным вытворчасцям. Такім чынам, буйное прадпрыемства ўкладваецца ў тэрміны, а малое - атрымлівае дадатковы прыбытак і працу. Наш карэспандэнт Надзея Сербіненка разбіралася ў дэталях такіх бізнес-узаемаадносін.

Фабрыка галаўных убораў у Мінску гатова пайсці насустрач маладым і невялікім швейным вытворчасцям. Супрацоўніцтва ў фармаце аўтсорсінгу тут наладзяць у бліжэйшы час.

За сваю амаль сямідзесяцігадовую гісторыю фабрыка галаўных убораў перажывала розныя перыяды – быў і росквіт, і эканамічныя спады. Сёння гэта новы віток - прадпрыемства актыўна абнаўляецца, некаторыя цэхі мадэрнізаваны на 100%.

Нядаўна фабрыка выйграла буйны тэндар – на вытворчасць шапак і фуражак. Працы шмат, але сваіх магутнасцяў ня хапае. Рашэнне праблемы - аўтсорсінг.

Змяняецца паліграфія – змяняюцца і патрабаванні да друкароў. Таму зараз у каледжы распрацоўваюць новую вучэбную праграму.

Першакурснік Вадзім Альшанік, будучы хаус-майстар ці рабочы па комплексным абслугоўванні збудаванняў. Гэтыя юнакі – першыя спецыялісты ў Беларусі. Сапраўдных універсалаў, якія маюць адразу сем кваліфікацый, сёлета ўпершыню пачалі рыхтаваць у Мінскім каледжы камунальнай гаспадаркі.

Першы набор – усяго 25 чалавек. На кожнага ўжо зараз ёсць запыт ад работадаўца.

А тут, у кулінарным каледжы, у наступным годзе пачнуць падрыхтоўку спецыяліста-ўніверсала. Наяўнасць адразу дзвюх прафесій – пекара і кандытара – і шансы на працаўладкаванне таксама падвойваюцца.

У спісе новых прафесій таксама кузаўшчык, арматуршчык, слесар па рамонце дарожна-будаўнічых машын і трактароў. У асноўным запыт на новых спецыялістаў фарміруе сам рынак працы. Новыя прафесіі – гэта патрабаванне часу і новых вытворчасцяў.