Мінск развівае інфраструктуру для электрамабіляў

21 июля 2018

Больш за 40 заправачных станцый для такіх машын з'явіцца ў сталіцы да канца года. Размесцяцца яны, як правіла, на наяўных аўтазапраўках. Новыя пункты зарадкі электрамабіляў будуць адпавядаць сучасным патрабаванням. Каб зарадзіць акумулятар, спатрэбіцца ад 20 да 40 хвілін. Сёння ў беларускай сталіцы налічваецца каля 200 электрамабіляў.

Эксперты прагназуюць рост колькасці электрамабіляў на дарогах. У першую чаргу гэтаму можа паспрыяць адмена транспартнага падатку - пошліны на выдачу дазволу на допуск такіх машын да ўдзелу ў дарожным руху.