Мінск прыняў фінал па варкаўце "Сіла Беларусі"

2 декабря 2017

Яны з лёгкасцю падцягваюцца на адной руцэ і робяць незвычайныя кульбіты. Мінск прыняў фінал па варкаўце "Сіла Беларусі". Удзел у спаборніцтвах прымалі спартсмены амаль з 30 гарадоў. Аматары здаровага ладу жыцця дэманстравалі планкі, стойкі і перавароты на турніках. Самаму юнаму ўдзельніку ўсяго 7 гадоў.

Турнір арганізатары плануюць зрабіць традыцыйным. У наступным годзе ўдзельнічаць у ім змогуць і дзяўчаты.