Прасцей за ўсё атрымаць кватэру ў сталіцы - стаць яе двухмільённым жыхаром. Менавіта такі падарунак паабяцалі гэтаму шчасліўчыку гарадскія ўлады. Для ўсіх астатніх ахвотнікаў абзавесціся ўласнымі квадратнымі метрамі ў Мінску асноўныя варыянты вырашэння жыллёвага пытання - набыццё кватэры на другасным рынку нерухомасці, удзел у долевым будаўніцтве або праз куплю жыллёвых аблігацый.
Гэты аб'ект патэнцыйныя пакупнікі доўга не шукаюць. 25-павярховую новабудоўлю бачна здалёк. Да завяршэння будаўнічых работ, а засталася практычна вонкавае і ўнутранае аздабленне, літаральна тры месяцы. Між тым, амаль 60% кватэр ужо знайшлі сваіх гаспадароў.
Свабодная планіроўка, выгаднае размяшчэнне кватэр з улікам сонца, высокі ўзровень гуку і цеплаізаляцыі – гэта першы дом на Кальцова па праекце квартала камфорт-класа.
Першамайскі раён сёння лідар па колькасці новабудоўляў. На другім месцы – Цэнтральны. С пачатку года сталіца прырасла на 500 квадратных метраў жылля, што складае 66% ад гадавога задання.
Развівацца будаўніцтва ў сталіцы далей будзе пераважна за кошт рэканструкцыі земляў прыватнага сектара і новых мікрараёнаў. Перспектыўныя напрамкі - мікрараён Лошыца, Чыжоўка і Чыжоўка 6а - тэрыторыя былога ваеннага гарадка ў Масюкоўшчыне. З 30 жніўня пачнецца грамадскае абмеркаванне і праекта жылога комплексу «Нотынгем» ля Калодзішчаў, разлічанага на мільён дзвесце квадратных метраў жылля.
Між тым, зараз працягваецца рэалізацыя праектаў і за межамі Мінска. Прыватныя забудоўшчыкі апошнім часам прапаноўваюць цікавыя варыянты па даволі даступных цэнах.













