Мінск і Уфа пашыраюць гандлёва-эканамічныя адносіны

21 сентября 2019

Мінск і Уфа ўмацоўваюць пабрацімскія сувязі і пашыраюць гандлёва-эканамічныя адносіны. Дэлегацыя Башкартастана наведвае ў гэтыя дні прадпрыемствы нашай сталіцы. Уфа выказвае цікавасць да найноўшай мадэлі пагрузчыка “Амкадор 308”. Гэта кампактная і шматфункцыянальная тэхніка для работы ва ўмовах вуліц і двароў. Расійскі горад плануе абнаўляць парк камунальных машын.

Насычанымі падзеямі для ўфімскай дэлегацыі будуць і наступныя дні. Для вывучэння вопыту госці наведаюць мінскія прадпрыемствы: МАЗ, Белкамунмаш і гарадскі тэхнапарк.