Мінск і Пекін актывізуюць супрацоўніцтва ў турызме, спорце, культуры

2 июня 2018

Мінск і Пекін актывізуюць супрацоўніцтва ў турызме, спорце, культуры і ў будаўніцтве арэнднага жылля. Пра гэта на тыдні дамовіліся мэр беларускай сталіцы і першы намеснік мэра народнага ўрада кітайскай сталіцы. Мінск для грамадзян КНР можа стаць адпраўным пунктам для падарожжаў не толькі па Беларусі, але і ў іншыя краіны. Дзякуючы бязвізаваму рэжыму кітайскія турысты могуць наведаць Маскву, Санкт-Пецярбург, Кіеў, Варшаву, Вільнюс ці Рыгу.

Пекінская дэлегацыя падтрымала ініцыятыву Мінска аб узаемадзеянні ў спартыўнай сферы, у прыватнасці, у падрыхтоўцы дзіцячых каманд па зімовых відах спорту.