Мінчане далучыліся да Міжнароднага дня ёгі

16 Чэрвеня 2018

Мінчане сёння далучыліся да Міжнароднага дня ёгі. Спартыўнае свята праходзіць ў дзіцячым парку імя Горкага. Можна азнаёміцца з рознымі тэхнікамі, асвоіць дыхальную практыку. Майстар-класы праводзяць інструктары з Індыі. Спецыяльны комплекс падрыхтаваны і для самых маленькіх удзельнікаў свята. Паказаць можна і свой мастацкі талент падчас конкурсу малюнкаў.

Паспрабаваць новы від фітнэсу і духоўнай практыкі можна не толькі падчас сённяшняга свята. Летам сталічныя школы ёгі праводзяць майстар-класы пад адкрытым небам.  


Папулярныя

Рэкамендуемыя

Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя