Медыйны брэнд "Беларусь 4" цяпер ва ўсіх абласных цэнтрах

26 декабря 2015

У снежні яшчэ адна кнопка на пульце з'явілася ў жыхароў Брэсцкага рэгіёна. Абласны цэнтр стаў апошнім у звяне рэгіянальных тэлеканалаў.

А першымі новы кантэнт ацанілі гледачы тэлеканала "Беларусь 4. Магілёў". Далей эстафету прынялі Гомель, Віцебск і Гродна. Сёння рэгіянальнае тэлебачанне - гэта амаль 2 дзясяткі гадзін прамога эфіру за суткі. У сетцы вяшчання - выпускі навін, прамыя трансляцыі, ток-шоу і музычна-забаўныя праграмы.