Машынабудаўнікі Мінскай вобласці абнаўляюць мадэльны рад

5 августа 2017

Машынабудаўнікі Мінскай вобласці абнаўляюць мадэльны рад і пашыраюць партфель заказаў. У жніўні чакаецца прэм'ера легкавых аўтамабіляў "БелДжы" з новага завода пад Барысавым. А на тыдні "Штадлер Мінск" прэзентаваў найноўшыя трамваі пад брэндам "Чыжык". Такую крылатую назву выбраў заказчык - гэта транспартна-канцэсійная кампанія з Санкт-Пецярбурга. Усяго ў горад на Няве адправяцца 23 машыны. Усе яны абсталяваны Wi-Fi, USB-зарадкай, інфармацыйным маніторам, кандыцыянерам.

Сёння такі ж інавацыйны электратранспарт задзейнічаны на камерцыйнай эксплуатацыі ў Мінску. У перспектыве трамваі могуць прыжыцца ў сталіцы і на пастаяннай аснове.