Лагатып ІІ Еўрапейскіх гульняў з'явіцца на праязных білетах

2 марта 2019

Папулярызацыя ІІ Еўрапейскіх гульняў! Лагатып спаборніцтваў з'явіцца і на праязных білетах. Афіцыйная сімволіка турніру - яркая папараць-кветка - упрыгожыць талоны на праезд для ўсіх відаў грамадскага транспарту Мінска. Набыць такія квіткі можна будзе ўжо ў красавіку. Усяго ж у продаж паступіць больш за 26 мільёнаў брэндзіраваных талонаў.
Сімволіка ІІ Еўрапейскіх гульняў, нагадаем, летась з'явілася і на бескантактных смарт-картах у метро.