Лесаводы Мінскай вобласці наладжваюць супрацоўніцтва з грузінскімі калегамі

10 ноября 2018

Дэлегацыя з паўднёвай краіны на гэтым тыдні наведвала Беларусь. Зараз у Грузіі рэфармуюць сістэму лясной гаспадаркі. Вопыт нашай краіны выклікаў значную прафесійную цікавасць. Таму дэлегацыя з паўднёвай краіны ўпершыню прыехала ў сталічны рэгіён. Прадстаўнікі профільнага міністэрства наведалі вытворчы цэх і гадавальнік у Барысаўскім раёне. Прадстаўнікоў лясной гаспадаркі Грузіі цікавілі сучасныя методыкі вырошчвання лясных парод і вытворчасць уласнага насення.

У найбліжэйшы час паміж краінамі плануюць наладзіць пастаянны прафесійны абмен. Дарэчы, лесаводы сталічнага рэгіёна таксама актыўна развіваюць супрацоўніцтва з калегамі з розных рэгіёнаў Расіі.