"Легенды сонечнага каменя" ў літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа

16 марта 2019

Экспазіцыя прыехала з Калінінграда. У абласным гісторыка-мастацкім музеі там захоўваецца амаль 140 тысяч прадметаў з археалагічных, гістарычных і мастацкіх калекцый. Калінінградская вобласць вядомая сваім бурштынам. Менавіта тут знаходзіцца каля 90% сусветных запасаў празрыстай смалы.

Музей Якуба Коласа не першы год супрацоўнічае з калінінградскім. Народны паэт Беларусі захапляўся хараством прыродных камянёў, гісторыі пра іх можна знайсці і ў зборніку "Казкі жыцця".

На выставе прадэманстраваныя як сучасныя ювелірныя вырабы, так і гістарычныя экспанаты - прадметы побыту і ўзоры прыроднага бурштыну. Нездарма гэты камень называюць захавальнікам часу.