Майстэрства кавальства ў Беларусі прываблівае ўсё больш аматараў

3 марта 2018

Надвор’е на гэтым тыдні зноў пабіла тэмпературныя рэкорды па мінусе на вуліцы. Аднак не ўсюды быў мароз. Наадварот, недзе нават гарачыня. У кузнях. Майстэрства кавальства ў Беларусі не толькі не страчана, а прываблівае ўсё больш аматараў стварыць з груды металу што-небудзь цікавае. Нават сапраўдныя творы мастацтва атрымліваюцца.

Андрэй Ястрабаў пазнаёміўся з магілёўскімі кавалямі. Марат Статуеў гаворыць: стаць майстрам яму было наканавана. У свой час гравіроўкай дапамагаў ювелірам, нават штампы ставіў на золата. Цяпер яго часцей убачыш за мяхамі і молатам у доміку каваля, што за пяць хвілін хадзьбы да цэнтра Магілёва - у этнавёсцы.

Цяпер Марат Статуеў рамеснік. І сына-студэнта зацікавіў. Юнак захапляецца рыцарскімі гісторыямі. Амуніцыя і мячы для клубаў рэканструкцыі цяпер яго лайфстайл.

Майстры не выключаюць, што гэта пачатак дынастыі кавалёў.

А вось жыхар Магілёва Аляксей Акулаў - каваль ужо ў пятым калене. Калісьці яго дзед трымаў дзве кузні ў Магілёве. Так што агонь і молат ў яго ў крыві. Сямейны бізнес узвёў у ранг крэатыўнага мастацтва. Ад мініяцюрных фігурак (напрыклад, салістаў гурта Kiss) да велізарных (з чалавечы рост). Напрыклад, гэты жалезны монстр – байк, на які спатрэбілася тона металу і не адна гадзіна працы, - ужо гатовы ўпрыгожыць брэндавы мотасалон.

У напарніках інжынер-будаўнік. Аднак гэтага юнака так зацікавіла прафесія каваля, што цяпер нават і не ўяўляе сябе ў іншай.

Той, хто лічыць, што прафесія каваля рэдкая і непапулярная, памыляецца. Магілёўскі машынабудаўнічы каледж (раней рамеснае вучылішча) рыхтуе такіх спецыялістаў ужо 115 гадоў. І, трэба сказаць, паспяхова. Выпускнікі нарасхват, кавальскія рукі патрэбныя нават на сучасных прадпрыемствах.

Ад лавак і скульптур да шпіля гарадской ратушы з выявай рыцара, які нібыта абараняе Магілёў. У шэдэўраў з металу ўсё больш прыхільнікаў.

Кажуць, на ваду і агонь можна глядзець вечна. Напэўна таму ніводны каваль яшчэ не здрадзіў сваёй прафесіі. І такая ўлюбёнасць у яе адчуваецца. І нягледзячы на пагалоўнае захапленне гаджэтамі па-ранейшаму здзіўляе вось такімі прыгожымі творамі.