Курган славы ў Гомелі сабраў сотні людзей

6 июля 2019

Сярод удзельнікаў акцыі "Беларусь памятае" - працоўныя калектывы, воінскія падраздзяленні, навучэнцы ваенна-патрыятычных класаў і ветэраны. Усе прынеслі сюды жывыя кветкі, каб ускласці на мармуровыя пліты. Знакавым момантам стала ўнясенне зямлі з месцаў баявой славы. Капсулы з каштоўным грузам да кургана даставіла маладое пакаленне Гомеля. І, вядома, затым хвіліна маўчання ў памяць пра герояў і зброевыя залпы.

Урачыстыя ўскладанні прайшлі не толькі ў Гомелі. Да акцыі "Беларусь памятае" далучыліся мільёны беларусаў па ўсёй краіне.