Культурны агляд

5 мая 2018

Рэканструкцыя гістарычных танцаў у Гомелі, у Батанічным садзе Мінска сустрэлі экзатычную вясну і падарункі малой радзіме. Падрабязнасці ў нашым культурным аглядзе.

Акунуцца ў эпоху баляў XVII стагоддзя можна было ў Гомелі. Рэканструкцыя гістарычных танцаў адбылася ў Палацы Румянцавых і Паскевічаў. Стаць удзельнікам вечара мог любы ахвотнік. У герояў балю пераўвасобіліся вайскоўцы, урачы, педагогі, інжынеры - людзі розных узростаў і прафесій. На паркеце калоннай залы яны выканалі паланэз, вальс, міньён і іншыя гістарычныя танцы. Менавіта так 4 стагоддзі таму танцавалі на дваранскіх прыёмах.

Ініцыятарамі правядзення мерапрыемства сталі танцоры-аматары з розных гарадоў Расіі. Свае вобразы энтузіясты ствараюць самі - усе касцюмы і сукенкі ручной працы.

Музей гісторыі Магілёва папоўніўся адразу некалькімі каштоўнымі экспанатамі. Гарлачамі і талеркамі с царскімі вензелямі часоў імператара Мікалая II. Гэта падарункі сваёй малой радзіме пісьменніка Валерыя Казакова. Набыў іх мецэнат на адным з аўкцыёнаў. Для абласнога цэнтра гэта значная падзея. Бо ад стаўкі галоўнакамандуючага і быту яго царскай сям’і, калі яны знаходзіліся з 1915 па 1917 год у Магілёве, рарытэтаў амаль не захавалася.

Спецыялісты высветлілі, што гарлачы зроблены ў стылі фержэ - метадам гальванікі, што робіць іх унікальнымі для той эпохі.