Кукурузны лабірынт стварылі ў Дзяржынскім раёне

19 августа 2017

Кукурузны лабірынт - першы ў нашай краіне - стварылі ў Дзяржынскім раёне. На плошчы ў некалькі футбольных палёў – заблытаныя сцежкі ў форме карты Беларусі. Каб прайсці квэст, прыйдзецца наведаць розныя гарады і паблукаць у пошуках выхаду. Каб кукурузнае поле ператварылася ў лабірынт, спатрэбілася некалькі месяцаў. Узор спачатку дэталёва намалявалі ў спецыяльнай праграме. Потым па міліметрах выкошвалі сцежкі, каб дакладна паўтарыць карту краіны.

Тут жа можна пазнаёміцца з гадаванцамі кантактнага заапарка і пакаштаваць фермерскія прадукты. Побач размесцяць атракцыёны і палатачны гарадок. Прымаць гасцей кукурузны парк будзе да канца кастрычніка.