"Крыжачок" з запалам завяршыў 72 танцавальны сезон

13 мая 2017

Яны іграюць на музычных інструментах, спяваюць і танцуюць. «Крыжачок» з запалам завяршыў 72 танцавальны сезон. На сцэне філармоніі – класіка нацыянальнай харэаграфіі пад жывы гук баяна, флейты, цымбалаў. Аркестр – неад'емны акампанемент танцавальных сюіт. Беларуская «Купалінка», венесуэльскі танец «Харопа», «Казацкая плясавая» – геаграфічная палітра такая ж разнастайная, як і перамогі ў конкурсах. Да новага сезона рэпертуар аднавілі.

«Крыжачок» - лаўрэат міжнародных фестываляў у Турцыі, Францыі, Германіі. Зараз калектыў рыхтуецца да новых гастроляў.