Крылаты сімвал наступнага года выбіраюць у Беларусі

11 января 2020
На званне птушкі 2021 года прапаноўваюць аднаго з трох прэтэндэнтаў. Два з іх ужо назвалі - гэта звычайная туркаўка і стрынатка-чаротаўка. Яшчэ адзін варыянт вызначаць падчас анлайн-галасавання, якое зараз ідзе на сайце грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны". Дарэчы,  крылаты сімвал выбіраюць ужо на працягу 20 гадоў. 

Анлайн-галасаванне падоўжыцца да канца месяца. Птушку года назавуць 8 лютага. Нагадаем, крылатым сімвалам гэтага года аб’яўлены глушэц.