Крымінальны дайджэст

11 марта 2017

Элітная італьянская мэбля за бесцань. Ложкі, камоды, шафу, сталы, крэслы, карціны ў рамах і люстэркі – усяго 41 прадмет канфіскавалі мытнікі паўночнага рэгіёна. Супрацоўнікам пункта пропуску «Грыгароўшчына» перавозчык прад’явіў дакументы, дзе ў графе «кошт» было ўказана крыху больш за тысячу долараў. У рэальнасці сумы спецыялісты засумняваліся і не дарма. Па гэтым факце Віцебскай мытняй пачаты адміністрацыйны працэс.

А супрацоўнікі Брэсцкай мытні затрымалі грамадзяніна Расіі, які ў літаральным сэнсе на сабе спрабаваў правезці зброю. Мужчына ехаў з Германіі на радзіму. У пункце пропуску «Варшаўскі мост» ён паведаміў, што нічога забароненага не перавозіць. Але дагляд паказаў: у багажы і ў вопратцы былі схаваныя рэвальвер вядомай амерыканскай кампаніі з убудаваным ствалом і патроны да яго. Брэсцкай мытняй узбуджана крымінальная справа за незаконнае перамяшчэнне зброі.