Кантралёры атрымалі магчымасць спыняць транспарт паміж прыпынкамі

12 октября 2019

Эксперыментальна, на маршрутах пакуль толькі хуткасных і экспрэс-аўтобусаў у Мінску, кантралёры атрымалі магчымасць спыняць транспарт паміж прыпынкамі. Пры гэтым пасадка і высадка пасажыраў не ажыццяўляецца, а праверка праязных дакументаў адбываецца падчас руху транспарту. Прычына такога кантролю - спад рэалізацыі праязной прадукцыі і павелічэнне колькасці безбілетных пасажыраў. 

Першыя вынікі эксперыменту - у Наталлі Кузьміцкай (відэа).