Конкурс страявой песні прайшоў у Наваполацку

6 мая 2017

У Наваполацку маршы перамогі гучалі ўжо на гэтым тыдні. Конкурс страявой песні сабраў у некалькіх намінацыях сотні ўдзельнікаў. У святочнай калоне - школьнікі, а таксама каманды воінскіх часцей Полацкага гарнізона. Каб уразіць журы і гледачоў, у канкурсантаў было ўсяго некалькі хвілін. Марына Раманоўская таксама ацаніла адточанасць страявой хадзьбы.

Урачыстае шэсце па цэнтральнай вуліцы Наваполацка сустракаюць успышкамі фотакамер. Калона рухаецца пад гукі аркестра. Святочны парад дае пачатак конкурсу страявой песні. Сярод ганаровых гасцей - ветэраны Вялікай Айчыннай вайны - яны і галоўныя настаўнікі на конкурсе.

У адной калоне - школьнікі і каманды воінскіх часцей Полацкага гарнізона. Намінацыі для іх розныя, а вось патрабаванні да адточанасці страявога кроку і выканальніцкага майстэртсва - аднолькава строгія. Каб уразіць журы і гледачоў, у кожнай каманды ўсяго некалькі хвілін.

Кожнае выступленне суправаджаецца апладысментамі. Аляксей Запрагаеў удзельнічае ў конкурсе чацвёрты раз і з ахвотай дае парады навічкам. Галоўнае, упэўнены хлопец, пераадолець хваляванне. І тады месяцы трэніровак не пройдуць дарэмна. А нумар абавязкова запомніцца гледачам.

“Кацюша”, “Ішоў салдат”, “Марш пагранічнікаў”. Конкурс страявой песні аб’ядноўвае розныя пакаленні. Некалькі гадоў таму арганізатары паабяцалі, што песні перамогі будуць гучаць у Наваполацку пры любым надвор’і. Моладзі такая ініцыятыва прыйшлася даспадобы. На гэты раз у спаборніцтве прынялі ўдзел больш за сем соцень чалавек.

На некалькі гадзін галоўная плошча Наваполацка ператварылася ў вялікую канцэртную залу пад адкрытым небам. Школьнікі падрыхтавалі вось такія памятныя паштоўкі. У кожнай - падзяка ветэранам за подзвіг і мірнае неба.

Маршы Перамогі - гэта не проста спаборніцтва, а сапраўдны урок патрыятызму. Перад шматтысячнай аўдыторыяй школьнікі далі ўрачыстую клятву: заўжды памятаць і шанаваць подзвіг герояў. І кожны год пад гукі аркестра віншаваць краіну з Днём Перамогі.