Камунальныя праблемы мінчане вырашылі дзякуючы веб-парталу 115.бел

16 декабря 2017

Сто тысяч камунальных праблем мінчане вырашылі дзякуючы веб-парталу 115.бел. Гэтую лічбу зафіксавалі на тыдні спецыялісты адзінага дыспетчарскага цэнтра - статысячная просьба, якую вырашылі тэрмінова, датычылася ўтылізацыі аўтахлама ў Савецкім раёне Мінска. Партал працуе амаль два гады. Ім актыўна карыстаюцца больш за пяцьдзясят тысяч мінчан.

Вопыт сталічных камунальнікаў сёння шырока пераймаюць абласныя цэнтры. У наступным годзе адзіны дыспетчарскі цэнтр павінен з'явіцца ва ўсіх гарадах з насельніцтвам больш як сто тысяч чалавек.