Светлавыя апоры ля гарадской ратушы (з арнаментам паводле слуцкіх паясоў) набылі новае аблічча. Абнаўленне правялі па ініцыятыве адміністрацыі Цэнтральнага раёна сталіцы. А ўвасобілі ідэю студэнты Акадэміі мастацтваў.
Мастацкая рэстаўрацыя закранула пакуль толькі 6 светлавых апор. Арт-праект вярнуў мінскую рэліквію да 950-годдзя сталіцы.













