Капітальны рамонт сёлета правядуць у 170-ці дамах

30 марта 2019

Камунальны апгрэйт у сталіцы.  Капітальны рамонт сёлета правядуць у 170-ці дамах - гэта амаль мільён квадратных метраў жылля. Каб вызначыць аб'екты, спецыялісты праводзяць тэхнічную экспертызу. У выніку - найбольшую колькасць будынкаў адрамантуюць у Першамайскім, Фрунзенскім і Заводскім раёнах. Прычым задаць свае пытанні ці звярнуцца з заўвагамі наконт правядзення рамонтных работ мінчане могуць у рэжыме 24 на 7  праз анлайн-сувязь. Як праходзіць маштабнае абнаўленне, і з якімі складанасцямі падчас правядзення рамнотных прац сустракаюцца жыхары сталіцы,   разбіралася Аляксандра Кавеліч

Грукат будаўнічых інструментаў у дзённыя гадзіны тут амаль не сціхае.  Гэты  пяціпавярховік у мікрараёне Чыжоўка - яму амаль паўсотні гадоў - праз некалькі месяцаў набудзе новы выгляд і тэхнічны стан. Толькі ў Заводскім раёне сталіцы капітальны рамонт сёлета правядуць у 28-мі дамах - іх вызначылі па выніках абследавання. Кантраляваць усе этапы рамонтных работ тут дапамагае сістэма відэаназірання. 

У гэтым доме работы пакуль праводзяць унутры будынка, затым пачнуць аднаўляць фасады - гэта адзін з асноўных этапаў рамонту. І робяць гэта не толькі дзеля прыгажосці, а  каб знізіць энергаспажыванне ў зімовы перыяд і прадухіліць з'яўленне сырасці ў кватэрах. 

Да таго ж, удасканальваюць водазабеспячэнне, мяняюць электрыку і мадэрнізуюць сістэму ацяплення, каб яна стала максімальна энергаэфектыўнай і, адпаведна, выгаднай для жыхароў. 

Па такім жа раскладзе капітальны рамонт зараз праходзіць у гэтым доме па вуліцы Аэрадромнай, што ў Кастрычніцкім раёне. Праўда, пачынаюць маштабнае абнаўленне тут ужо не першы раз. 

А жыхары гэтага дома ў Першамайскім раёне - будынку 58 гадоў - сёлета ўвогуле не знайшлі свой дом у спісе прэтэндэнтаў на абяцаны капрамонт. І таму  звярнуліся на нашу гарачую лінію. 

Запланаваны і на гэты год,  як нам падказалі ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы раёна. Спіс будынкаў, дзе пройдуць рамонтныя работы, будуць папаўняць на працягу года. 

Усяго тэхнічны апгрэйт сёлета запланаваны больш чым у 150-ці дамах Мінска. Пры гэтым абнаўленне закране і тэрыторыі паблізу жылых дамоў. У 30-ці сталічных дварах таксама правядуць капітальны рамонт - усталююць новыя дзіцячыя комплексы і кантэйнерныя пляцоўкі. Заменяць і дарожнае пакрыццё. 




Зараз чытаюць