Канікулы - лепшы час для рэалізацыі самых смелых ідэй

8 июня 2019

Менавіта канікулы - лепшы час для рэалізацыі самых смелых ідэй. Гэта даказалі наведвальнікі майстар-класа ў адной са сталічных IT-кампаній. Яны стварылі музыку для робатаў. З дапамогай звычайных рэчаў - паперы, пластыкавых шклянак, лыжак - дзеці ў імправізаваным аркестры выканалі мелодыю. Потым яна будзе перакладзена ў спецыяльную - электронную - нотную грамату для робатаў. Гэта першы праект новага STEAM-центра, у якім дзеці праз выкарыстанне найноўшай тэхналогіі змогуць развіваць свае крэатыўныя навыкі.

Новы адукацыйны цэнтр будзе працаваць у школе горада Дуброўна ў Віцебскай вобласці. На працягу летніх канікул яго наведвальнікі будуць займацца стварэннем музычных праграм. Справаздачай вялікай працы стане канцэрт аркестра робатаў у пачатку новага навучальнага года.