Каменная казка зноў завітала ў Магілёў

24 июня 2017

Каменная казка зноў завітала ў Магілёў – у абласным цэнтры пачаў работу міжнародны пленэр па скульптуры, прысвечаны 750-годдзю горада. 10 удзельнікаў з пяці краін свету - у тым ліку з Малдовы і Грузіі - на працягу месяца будуць увасабляць у камені творчыя ідэі і свой погляд на старажытны горад. "Магілёў. Мінулае. Сучаснае. Будучыня" - менавіта такую тэму пленэру абралі яго арганізатары. Што атрымаецца? - майстры ўпэўнены, камень сам падкажа ідэю. Сёлета майстэрня пад адкрытым небам размясцілася на жывапісным ўзбярэжжы Дубравенкі.

Дарэчы, жыхары Магілёва маюць добрую магчымасць назіраць за нараджэннем мастацкіх твораў. А пасля плэнеру скульптуры стануць падарункам гораду да дня нараджэння.