Да новага навучальнага года ўжо аддрукавана больш за 3,5 мільёна экзэмпляраў падручнікаў

24 августа 2019

Гэта паўсотні школьных выданняў. Абноўленыя дапаможнікі праз два тыдні атрымаюць навучэнцы з 1 па 9 клас. Сярод патрабаванняў да спецкніг:  даступнасць выкладання матэрыялу, наяўнасць маляўнічых ілюстрацый, а таксама выкарыстанне табліц, графікаў і дыяграм. Акрамя гэтага, падручнікі дапоўнілі тэхналагічнымі фішкамі. Ажывіць малюнкі, правесці лабараторны дослед або адправіцца на экскурсію можна дзякуючы спецыяльнаму дадатку на смартфоне.

Усяго ж сёлета вучняў прымуць 3 тысячы 3 школы. Свой першы Дзень ведаў адзначаць 115 тысяч навучэнцаў.