Да ІІ Еўрапейскіх гульняў у сталіцы высадзілі больш за два мільёны кветак

29 июня 2019

Гэтым летам Мінск патанае ў яркіх фарбах: да ІІ Еўрапейскіх гульняў у сталіцы высадзілі больш за два мільёны кветак. Аксамітныя петуніі, бягоніі, тагетэс. З кветачных дываноў ля гасцініцы “Беларусь” выклалі "Кола агляду" і "Брама горада". А ў парку Горкага на Свіслачы можна ўбачыць жывыя фларыстычныя канструкцыі - проста ў рацэ.

Ля галоўнай арэны форуму - стадыёна “Дынама” - гасцей сустракаюць хмызняковыя скульптуры ў форме лісяняці Лесіка, беларускіх зуброў і атлетаў. А больш за ўсё арт-аб'ектаў з сімволікай Гульняў можна сустрэць на плошчы Незалежнасці - і гэта, бадай, самая папулярная фотазона.