Да Еўрапейскіх гульняў распрацаваны экалагічны даведнік па Мінску

8 июня 2019

Турыстам Еўрапейскіх гульняў прапаноўваюць ацаніць не толькі архітэктурныя, але і зялёныя аб'екты беларускай сталіцы. Да спартыўнага першынства распрацаваны экалагічны даведнік па Мінску. У кішэнным гідзе - самыя цікавыя маршруты для наведвання: экасцежкі, паркі, заказнікі з паказаннем, як дабрацца і што паглядзець. Інфармацыя пададзена на рускай і англійскай мовах.

Даведнікі перададуць у дырэкцыю Еўрапейскіх гульняў і будуць распаўсюджваць бясплатна сярод удзельнікаў і гасцей спартыўнага форуму. Даступна і анлайн-версія на сайце Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.