З-за спякоты - пажаранебяспечная сітуацыя ў лясах

15 июня 2019

Забарона на наведванне ўведзена і ў палове раёнаў Мінскай вобласці. Кантралююць сітуацыю і з паветра. Інфармацыя перадаецца ў рэальным часе, таму на карце пастаянна з'яўляюцца новыя небяспечныя лакацыі. Спецтэхніка, пажарныя разлікі і авіяцыя  на аператыўную лакалізацыю ўзгаранняў гатовы выехаць па першым патрабаванні.