IT-лагер для дзяцей-сірот пад хэштэгам "Ты можаш" працуе пад Мінскам

11 января 2020
Навучанне фінансавай граматнасці, асновам праграміравання і вэб-дызайну. IT-лагер  для дзяцей-сірот  пад хэштэгам "Ты можаш"  у гэтыя дні працуе пад Мінскам, у цэнтры "Лідар". 70 падлеткаў з усёй краіны узростам ад  трынаццаці да сямнаццаці гадоў  прайшлі конкурсны адбор, каб трапіць у трэці сезон праекта. На пацягу дзевяці дзён з  імі праводзяць трэнінгі і дапамагаюць вызначыцца з будучай прафесіяй, пазнаёміцца з асновамі блогінгу, журналістыкі, піяр і маркетынгу. 

Праект "Ты можаш"  ажыццяўляецца пры падтрымцы  Міністэрства адукацыі, а фінансаванне для працы лагера збіраецца адкрытым спосабам - на  краудфандынгавай платформе.