Дайджэст падзей Віцебская вобласці

16 июня 2018

Робататэхніка, вэб-распрацоўка, камп’ютарная графіка, праграмаванне. ІТ-канікулы аб’ядналі ў Віцебску больш за паўсотні школьнікаў. Ёсць месца і для заняткаў спортам. Сямейны футбольны фестываль прайшоў у абласным цэнтры. Лепшыя выйдуць у рэспубліканскі фінал. І васільковы настрой на вуліцах Віцебска - на маршрут выйшаў тралейбус з сімволікай “Славянскага базара”.

Падрабязней у дайджасце з Віцебскай вобласці. ІТ-канікулы аб’ядналі больш за паўсотню віцебскіх школьнікаў. Адна з задач - пазнаёміць дзяцей з усім спектрам ІТ-спецыяльнасцяў. Падчас экскурсій школьнікі даведаліся аб рабоце вядомых кампаній, а таксама сталі ўдзельнікамі конкурсаў і майстар-класаў па робататэхнцыі, веб-распрацоўцы, камп’ютарнай графіцы, праграмаванні.

Васільковы настрой па дарозе на работу і дадому. У Віцебску выйшаў на маршрут тралейбус з сімволікай “Славянскага базару”. Да фестывалю засталося менш за месяц - афіцыйнае адкрыццё адбудзецца 12 ліпеня. На галоўнай сцэне, у Летнім амфітэатры, выступіць Цімаці, Мікалай Баскаў, Ірына Алеграва, Ваенга. Зорнымі спектаклямі насычана і тэатральная праграма. Яскравымі і запамінальнымі па традыцыі стануць конкурсы - дзіцячы і дарослы.

Амаль сто сем’яў з розных рэгіёнаў паўночнага рэгіёну краіны сабраў абласны этап рэспубліканскага фестывалю “Тата, мама, я - футбольная сям’я”. Свята адбылося на штучным газоне цэнтральнага спартыўнага комплексу абласнога цэнтра. Міні-турніры праходзілі адразу ў некалькіх узроставых групах. Лепшыя прымуць удзел у рэспубліканскім фінале.

Весела праходзяць выхадныя і ў горадзе Докшыцы. Тут адкрыўся вяровачны гарадок. Асабліва новае месца адпачынку карыстаецца папулярнасцю сярод сем’яў з маленькімі дзецьмі. Будаўніцтва сучаснай забаўнай пляцоўкі - адзін з пунктаў па добраўпарадкаванні райцэнтра. Вялікі ўклад зрабілі самі жыхары Докшыц падчас суботнікаў.