Інтэлектуальны паядынак для судовых экспертаў

19 января 2019

Упершыню ў Брэсце прайшоў конкурс, у якім прынялі ўдзел восем каманд структурных падраздзяленняў абласнога ўпраўлення. Крыміналісты, судмедэксперты - словам, тыя, хто кожны дзень вырашае складаныя задачы на службе. У цэнтры ўвагі эрудытаў -  пытанні архітэктуры, мастацтва, гісторыі Беларусі. Дарэчы, тэматыку інтэлектуальнага паядынку вызначыў Год малой радзімы.

Спаборніцтвы спадабаліся ўдзельнікам гульні. Плануецца, што турнір стане традыцыйным, а ўдзел у ім прымуць эксперты-крыміналісты з усёй Брэсцкай вобласці.