Гродна сустрэў 20-тысячнага турыста

19 мая 2018

Новы рэкорд бязвізавага наведвання - Гродна сустрэў 20-тысячнага турыста. Гэта сям’я Чуб з нямецкага горада Ольдэнбург. Яна адпачывала ў літоўскім Друскінінкаі і вырашыла наведаць горад над Нёманам. Акрамя віншаванняў, сям’і ўручылі памятныя падарункі. Пасля павелічэння тэрміну бязвізавага наведвання да 10 дзён колькасць замежных гасцей Гродна сёлета ўзрасла ў паўтара раза.

Бязвізавы рэжым наведвання прынёс Гродзенскаму рэгіёну бонусы і ў эканамічным плане. З пачатку года рэалізавана турыстычных паслуг на 2 мільёны долараў. У сярэднім замежны турыст траціць падчас паездкі да 120 еўра за суткі. 



Зараз чытаюць