Гродна пачынае святкаваць свой Дзень нараджэння

16 сентября 2017

Старажытнаму гораду над Нёманам спаўняецца 889 год. Дарэчы, згодна з задумай арганізатараў, святочныя мерапрыемствы будуць праходзіць цэлы тыдзень – з 16 па 23 верасня! І ўжо сёння больш як 150 прыхільнікаў двухколавага транспарту адкрылі традыцыйны міжнародны маршрут з Гродна ў Друскінінкай! Больш як 40 кіламетраў і дзве краіны, і нарэшце фініш на галоўнай плошчы літоўскага горада-пабраціма. А ўвечары ў рамках святкавання Дня нараджэння горада каманда мэра Гродна згуляе футбольны матч з дружынай зорак эстрады і ветэранаў футболу. Сярод удзельнікаў - папулярныя артысты Беларусі і Расіі, салісты Маскоўскага тэатра аперэты, тэлевядучыя. Пасля спаборніцтва тут жа, на полі, адбудзецца і святочны канцэрт. Асноўныя ж мерапрыемствы разгарнуцца ў Гродне 23 верасня – дыскатэка, фестываль сыру, канцэрт духавога аркестру, вулічная ілюмінацыя, адкрыцці выстаў і праектаў і, вядома, феерверк!