Гомель. Завяршэнне ўборачнай

13 августа 2016

5 мільёнаў тон збожжа на гэтым тыдні намалочана ў Беларусі. Прычым, адну тону ў агульны каравай унесла Гомельская вобласць. Рэкордная лічба была дасягнутая ўчора. Найбольшы ўклад у Рэчыцкага раёна. Ён першым у вобласці завяршыў масавую ўборку збожжавых і намалаціў каля 10% ад усяго абласнога ураджаю. Ужо сёння вядома, што Рэчыцкі раён увойдзе ў лік пераможцаў абласнога спаборніцтва.

Звыш тысячы тон збожжа ў Гомельскай вобласці намалацілі больш як 140 экіпажаў камбайнераў. 28 з іх маладзёжныя. Лідары спаборніцтва - механізатары КСУП "Агракамбінат" Холмеч", на рахунку якіх амаль 4 тысячы тонн збожжа. Яны прэтэндуюць на ўдзел у абласных "Дажынках". Наогул большасць раёнаў Гомельшчыны практычна завяршыла ўборку. Аграрыі вобласці ўжо пачалі падрыхтоўку да азімай сяўбы.



Зараз чытаюць