Гомель. Нарыхтоўка ягад

20 августа 2016

Збіраць брусніцы ў Беларусі можна будзе з сярэдзіны жніўня. Пра гэта паведамілі ў Мінлясгасе. Паводле дадзеных Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук, сёлета прагназуецца сярэдні і недзе нават высокі ўраджай ягад і грыбоў.

У прыватнасці, у Гомельскай вобласці, згодна з рашэннем аблвыканкама, збор брусніц дазволены з 15 жніўня, а журавін – з 28. Нарыхтоўку ягад ажыццяўляюць праз прыёмна-нарыхтоўчыя пункты ці гандлёвыя прадпрыемствы. Уся прадукцыя, якая купляецца ў насельніцтва, праходзіць праверку на адпаведнасць нормам якасці. Надалей журавіны і брусніцы рэалізуюцца праз гандлёвыя прадпрыемствы ці прадпрыемствы грамадскага харчавання, а таксама пастаўляюцца для прамысловай перапрацоўкі і на экспарт.

Уладзімір Мілер, начальнік упраўлення нарыхтовак Гомельскага аблспажыўсаюза: "Калі ў насельніцтва няма магчымасці здаць прадукцыю на стацыянарным аб'екце, то арганізацыі спажывецкай кааперацыі могуць прыехаць да яго і забраць нарыхтаваную прадукцыю".

Усе неабходныя кантакты можна знайсці на сайце аблспажыўсаюза ці звярнуцца з такім пытаннем у бліжэйшы сельскі савет.