Гомель прыняў V Беларуска-фінляндскі эканамічны форум

17 сентября 2016

Абмеркавана супрацоўніцтва ў энергетыцы, перапрацоўцы адходаў, сельскагаспадарчым машынабудаванні, IТ-тэхналогіях. Разгледжана магчымасць ўкаранення сучасных тэхналогій і абсталявання ў харчовай прамысловасці. Бізнесменам прапанавана ацаніць патэнцыял СЭЗ "Гомель-Ратон" і Парку высокіх тэхналогій. Госці наведалі "Гомсельмаш", "Гомельдрэў" і Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека.

Тавараабарот Беларусі і Фінляндыі летась склаў больш як 100 мільёнаў долараў. І прыкладна пятая частка прыпадае на Гомельскую вобласць. Сваю прадукцыю ў Фінляндыю пастаўляюць Беларускі металургічны завод, Цэнтраліт і шэраг прыватных кампаній.