Гомель святкуе 72-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

28 ноября 2015

Адной з самых цікавых падзей стала рэканструкцыя пераможнага бою. Удзельнікі на лодках і плытах пераадолелі водную перашкоду менавіта так, як гэта адбылося ў лістападзе 1943 года. У імітацыі бітвы была задзейнічана піратэхніка, стралковая зброя Другой сусветнай вайны. Гучалі аўтаматныя чэргі, залпы гармат, разгарнуўся рукапашны бой. Усяго ў рэканструкцыі ваенных дзеянняў удзельнічалі каля сотні прадстаўнікоў розных гістарычных клубаў Беларусі і Расіі.
Уладзімір Колат, кіраўнік ваенна-гістарычнага клубнага аб'яднання "Гонар мундзіра": "Умацаванні былі зробленыя па гістарычных чарцяжах. Сымітаваны менавіта нямецкі бераг - той бок, які быў заняты менавіта немцамі, г.зн. гэта бок Сожа, які знаходзіўся з боку Гомеля. З іншага боку мы ўжо імітуем бераг, які быў заняты Чырвонай арміяй. Тут падзеі разглядаюцца з 10 лістапада па 25 лістапада 1943 года".

Калі фарміраванні ворага былі захопленыя i савецкія салдаты ўзнялі чырвоны флаг, удзельнікі рэканструкцыі ў памяць пра воінаў, якія загінулі падчас вызвалення Гомеля, спусцілі на ваду сімвалічны вянок.