Галоўным ньюсмейкерам гэтага тыдня стала надвор'е

16 января 2016

Цыклон "Даніэла" прынёс у нашу краіну снежныя завірухі і ледзяны дождж. Самая вялікая снежная падушка ў сталіцы і Віцебскай вобласці - больш як 30 сантыметраў. А вось у Магілёўскім, Мінскім і Гомельскім рэгіёнах без электрычнасці заставаліся звыш 6 соцень населеных пунктаў. У ліквідацыі наступстваў снегападу актыўна прымаюць удзел усе структуры - супрацоўнікі МНС, ДАІ, энергетыкі, дарожныя службы і нераўнадушныя жыхары краіны.

Як праяўлялася каварства "Даніэлы", ацаніў Аляксандр Харавец. Толькі ў сталіцы на ўборку вуліц ад снегу выйшлі больш як 8 соцен адзінак спецтэхнікі і больш за 20 тысяч чалавек. Штодзень з Мінска вывазілі каля 120 тысяч кубаметраў снегу. Для параўнання – гэта гара памерамі з дзевяціпавярховы дом на 8 пад'ездаў (відэа).