Герой нашага сюжэта - канструктар матацыклаў

16 июля 2016

Колькі часу, не адыходзячы ад працоўнага месца, можна займацца справай? Зразумела, пры ўмове, што справа гэта сапраўды падабаецца. Герой нашага наступнага сюжэта - Антон Каледзіч з Бабруйска - аднойчы правёў ў сваім гаражы амаль двое сутак. Ён канструктар матацыклаў. Старыя дэталі ў руках майстра ператвараюцца ў прыгожых і сучасных "жалезных коней".

Расказвае Павел Савіцкі. Антон Каледзіч у Бабруйску персона вядомая. Малады чалавек, кажучы сучаснай мовай, кастамайзер - стварае матацыклы. Вынік уражвае: 29 "жалезных коней", калі самому майстру ўсяго 23. Сабраць адзін матацыкл з пяці зламаных - задача складаная, але вырашальная, кажа Антон. Вось і зараз, паўтары-дзве хвіліны — і падножка для матацыкла гатова.

Усе канструктыўныя рашэнні – гэта пытанне вопыту і, зразумела, фантазіі. Як кажа сам Антон, практычна ўсе яго моташэдэўры літаральна выйшлі са звалкі.

Як кажа сам майстар, ён стварае не проста матацыклы, а, хутчэй, мотадушы. Гэта і ёсць асноўны сакрэт. І толькі так можна зрабіць сапраўдную машыну мары.

Яшчэ лепш, прыгажэй і якасней - гэта і ёсць мэта жыццёвая і прафесійная. Для Антона матацыклетная моц стала справай жыцця. Менавіта тут трэба ўзгадаць словы Макса Фрая: калі захоплена займацца любімай справай, можна прапусціць нават апакаліпсіс.