ДАІ ў сувязі са скарачэннем светлавога дня і туманам актывізавала прафілактычныя дзеянні

10 ноября 2018

У першую чаргу для мінімізацыі выпадкаў дзіцячага дарожнага траўматызму, асабліва пасля школьных канікул. У графіку не толькі рэйды ў найбольш аварыйных і небяспечных месцах, але і сустрэчы са школьнікамі.
Акрамя таго, супрацоўнікі ДАІ ўзмоцняць кантроль дарожнага становішча ля школ, дзіцячых садкоў і паліклінік. Будуць правяраць вадзіцеляў на выкананне хуткаснага рэжыму і наяўнасць спецыяльных дзіцячых крэслаў.