ДАІ вобласці ацаніла карыснасць смарт-дадаткаў для вадзіцеляў: анлайн-карт і навігатараў

11 января 2020
Рэйтынг папулярных праграм апублікавалі на сайце Дзяржаўтаінспекцыі. Паводле слоў дарожных міліцыянераў,  выкарыстанне разумных праграм  дазваляе вадзіцелям не толькі не  заблукаць на незнаёмай дарозе, але і знайсці бліжэйшую запраўку, СТА, а таксама месца для адпачынку, што асабліва важна для далёкіх паездак. У свой агляд ДАІ ўключыла таксама  мабільную прыладу, якая награвае корпус тэлефона. Яна павінна дапамагчы не змерзнуць тым вадзіцелям, у якіх зламалася машына.