"Лідар новага пакалення" – маладзёжны форум пад такой назвай прайшоў у Брэсце. Актывісты дзіцячых і маладзёжных арганізацый прэзентавалі валанцёрскі рух і кадэцтва, дзіцячы парламент і школьнае самакіраванне. Падчас конкурсу “Лідар года” моладзь паказала самапрэзентацыі і творчыя нумары (танцавальныя, сольныя і гульнявыя) ў дуэце з лідарамі-настаўнікамі. Таксама адбыліся трэнінгі і майстар-класы па фарміраванні лідарскіх якасцяў.
Форум "Лідар новага пакалення" прайшоў у Брэсце
2 апреля 2016













